РУС БЕЛ ENG

Тыдзень роднай мовы

Слоган тыдня: “Беларуская мова – гонар нацыі”

 

                                                                Магчыма, гэта і не нова,

                                                                Што слова – зерне на сяўбе,

                                                                А хто не любіць роднай мовы,

                                                               Той любіць толькі сам сябе.

                                                                                        С.Грахоўскі

Мэта:  фарміраванне станоўчай матывацыі да вывучэння роднай мовы, літаратуры і свайго краю; стварэнне ўмоў для таго, каб вучні маглі праявіць сябе, выпрабаваць уласныя сілы ў разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах, прадэманстраваць свае дасягненні ў згаданых прадметах.

Задачы:

˗стварэнне умовы для павышэння матывацыі вывучэння беларускай мовы і літаратуры, развіцця творчага мыслення;

˗удасканальванне уменняў рэалізоўваць атрыманыя веды і навыкі ў практычнай, самастойнай, творчай дзейнасці;

˗развіццё інфармацыйна-камунікатыўнай, агульнакультурнай кампетэнцый і кампетэнцый асобаснага самаўдасканальвання;

˗выхаванне патрыятызму і грамадзянскасці, павагі да роднай краіны і роднай мовы.

№ п/п Мерапрыемства Клас Адказны

Дата

правядзення

Месца правядзення
1. Адкрыццё Тыдня беларускай мовы. Афармленне інфармацыйнай прасторы школы 1-11 Ярашук М.С. 19.02 Фае 2-га паверха

2.

Музычная пауза “Хай гучыць беларуская песня”

1-11

Ярашук М. С.

19.02

Фае 2-га паверха

3.

Конкурс малюнкаў “Зямля пад белымі крыламі”

1-5 класы

Настаўнікі пач. класаў

20.02

Фае 2-га паверха

4.

Беларускія народныя абрады “Вячоркі” і “Гуканне вясны” і “Вячоркі”

1-11 класы

Цяслюк Г. І.

20.02

Актавая зала

5.

Караоке “Спявай, душа!”

5-11

Ярашук М. С.

21.02

Фае 2-га паверха

6.

Кніжная выстава “Пісьменнікі-юбіляры”

1-11

Сарока Ю. І.

На працягу тыдня

Бібліятэка

7.

Акцыя “Фізкультхвілінкі па-беларуску”

1-11

Настаўнікі-прадметнікі

21.02

Вучэбныя кабінеты

8.

Гродзенскі абласны дыктант

Вучнёўскі і педагагічны калектыў школы

Ярашук М. С.

21.02

Кабінет №9

9.

Віктарына “Ці ведаеш ты беларускую мову”

5-6

Цынцэвіч А. В.

21.02

Актавая зала

10.

Рэспубліканскі конкурс “Буслік”

5-8 класы

Ярашук М.С.

22.02

Кабінет №9

11.

Вясёлы перапынак “Беларускія народныя гульні”

1-4

Настаўнікі пач. класаў

22.02

1-ы паверх

12.

Конкурс чытачоў вершаў аб роднай мове

1-11

Ярашук М. С.

22.02

Актавая зала

13.

Паэтычны альманах “Ты была маёй любай зямлёю”.Закрыццё тыдня

1-11

Ярашук М. С.

23.02

Актавая зала

 

 

поделиться в: